15 снежня 2025, панядзелак, 17:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна ўпершыню пачне вырабляць баявыя БПЛА ў Германіі

Украіна ўпершыню пачне вырабляць баявыя БПЛА ў Германіі
Фота: Sven Hoppe/picture alliance via Getty Images

На працягу бліжэйшага года Кіеў плануе заключыць яшчэ дзясятак падобных дамоўленасцяў.

Украінскі абаронны стартап заключыў здзелку на 100 млн еўра па выпуску беспілотнікаў у Германіі. На працягу бліжэйшага года Кіеў плануе заключыць яшчэ дзясятак падобных дамоўленасцяў, каб істотна нарасціць вытворчасць, пачаць продаж сваёй прадукцыі заходнім саюзнікам і зменшыць залежнасць ад Кітая, паведамляе Financial Times.

Заснаваная ў 2022 годзе кампанія Frontline адкрые завод на поўдні Германіі ў партнёрстве з баварскім вытворцам разведвальных дронаў Quantum Systems.

Ад украінскага боку СП атрымае інтэлектуальную ўласнасць і баявы досвед, ад нямецкага — магчымасці аўтаматызаванай вытворчасці, еўрапейскі ланцуг паставак, сувязі з Бундэсверам і ўзброенымі сіламі іншых еўрапейскіх краін. На заводзе коштам 40 млн еўра ў 2026 годзе плануецца вырабіць 10 тысяч дронаў, якія адправяцца ва Украіну. Пасля гэтага кампаніі атрымаюць права на экспарт апаратаў у іншыя краіны.

Паводле слоў Матыяса Лены з Quantum, які ўзначаліць СП, кампанія ўжо вядзе перамовы з Бундэсверам аб пастаўцы яму новых дронаў. Аляксандр Камышын, пазаштатны дарадца прэзідэнта Украіны па стратэгічных пытаннях, сказаў FT, што СП павінна стаць першым з 10 падобных праектаў, якія плануецца рэалізаваць у Еўропе цягам наступнага года.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках