Літва не будзе прапускаць праз свае парты беларускі калій
6- 15.12.2025, 15:38
- 7,148
Нягледзячы на адмену санкцый ЗША.
Забарону на транзіт беларускіх угнаенняў праз Клайпедскі дзяржаўны марскі порт адмяняць не плануецца. Пра гэта ў эфіры нацыянальнага радыё LRT расказаў міністр замежных спраў Літвы Кястуціс Будрыс.
Літва не будзе прапускаць праз свае парты беларускі калій, нягледзячы на адмену санкцый ЗША
Нягледзячы на адмену абмежаванняў на пастаўкі беларускага калію, пра якую падчас візіту ў Беларусь паведаміў спецыяльны пасланнік ЗША па Беларусі Джон Коул, Літва захавае забарону на яго ўвоз і транзіт.
— Санкцыі, уведзеныя супраць Беларусі Еўразвязам, працягваюць дзейнічаць як у дачыненні да імпарту ўгнаенняў, так і ў дачыненні да заключэння дамоваў на транзіт. Мы іх прытрымліваемся, — сказаў Будрыс.
Ён таксама выказаў надзею, што такой пазіцыі будуць прытрымлівацца Латвія і Польшча адносна імпарту беларускага калію праз свае парты.
Літва ўвяла забарону на перавозку беларускіх калійных угнаенняў з 1 лютага 2022 года. Да гэтага ў сярэднім за год па чыгунцы праз літоўскую тэрыторыю перавозілася каля 11 млн тон беларускага калію.