Зяленскі ў аўторак наведае Нідэрланды
- 15.12.2025, 18:03
Прэзідэнта Украіны прыме выконваючы абавязкі прэм’ер-міністра Дык Схоф у Гаазе.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі у аўторак прыбудзе з афіцыйным візітам у Нідэрланды.
Пра гэта, як піша «Еўрапейская праўда», паведамляе прэс-служба ўрада Нідэрландаў.
Прэзідэнта Украіны прыме выконваючы абавязкі прэм’ер-міністра Дык Схоф у Гаазе. Разам з міністрам замежных спраў Нідэрландаў Давідам ван Веелем і міністрам абароны Рубэнам Брэкельмансам яны правядуць працоўны абед у афіцыйнай рэзідэнцыі прэм’ер-міністра Катсгейс. На сустрэчы будуць абмяркоўвацца мірныя перамовы і далейшая падтрымка Украіны.
Днём прэзідэнта Украіны прыме кароль Вілем-Аляксандр у палацы Гейс-тэн-Бос.
Як паведамляе Dutch News са спасылкай на ўрадавую інфармацыйную службу Нідэрландаў, у межах візіту ў краіну прэзідэнт Зяленскі таксама павінен выступіць у Гаазе перад абедзвюма палатамі парламента Нідэрландаў.
Як паведамлялася, у нядзелю Уладзімір Зяленскі прыбыў у Берлін для перамоваў па «мірным плане».
У панядзелак у сталіцы Германіі таксама чакаюць прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона, прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі Кіра Стармера, прэм’ер-міністра Нідэрландаў Дыка Схофа, італьянскага прэм’ер-міністра Джорджы Мелоні і прэзідэнта Фінляндыі Аляксандра Стуба.
Стуб, паводле СМІ, яшчэ ў нядзелю прыляцеў у Берлін і правёў кароткую сустрэчу з перамоўшчыкамі Трампа.
Паводле графіка, апублікаванага Офісам прэзідэнта Украіны, сустрэча Зяленскага з шырокім колам еўрапейскіх лідараў пачнецца а 21:00 па Мінску.