16 снежня 2025, aўторак, 1:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Біблію хочуць перакласці на 7 тысяч моў свету з дапамогай ШІ

1
Біблію хочуць перакласці на 7 тысяч моў свету з дапамогай ШІ

Да 2033 года.

Да 2033 года Біблію могуць перакласці на ўсе 7 тысяч моў свету з дапамогай штучнага інтэлекту (ШІ). Пра гэта піша The Economist.

Свяшчэнная кніга хрысціянаў ужо з'яўляецца найбольш перакладзенай кнігай у гісторыі — яе можна прачытаць больш чым на 750 мовах.

Стары Запавет (Біблія падзяляецца на Стары Запавет і Новы Запавет — заўв. рэд.) налічвае каля 600 тыс. слоў. У III стагоддзі да нашай эры, верагодна, для яго перакладу спатрэбілася б 70 навукоўцаў. ШІ можа істотна паскорыць працэс, адзначае выданне.

Навукоўцы падлічылі, што з дапамогай вялікай моўнай мадэлі (LLM) для стварэння якаснага перакладу Новага Запавету спатрэбіцца два гады, а Стары Запавет можна будзе перакласці за шэсць гадоў. Місіянерскія арганізацыі хочуць перакласці хаця б частку кнігі на ўсе мовы свету да 2033 года. Паводле ацэнак кааліцыі агенцтваў па перакладзе Бібліі IllumiNations, ужо пераадолена больш за палову шляху да гэтай мэты.

Спецыяліст па даных Даніэль Уайтенак адзначае, што складанасці могуць узнікнуць з мовамі меншасцяў. У такім выпадку не атрымаецца проста ўнесці тэкст у чат GPT і атрымаць прыстойны вынік, бо інструмент можа не быць знаёмы з гэтымі мовамі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках