16 снежня 2025, aўторак, 1:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рютэ і фон дэр Ляен далучацца да перамоваў у Берліне

4
Рютэ і фон дэр Ляен далучацца да перамоваў у Берліне
Марк Рютэ

У сталіцу ФРГ прыедуць таксама лідары Вялікабрытаніі, Францыі, Італіі, Нідэрландаў, Польшчы і Швецыі.

Старшыня Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен, генеральны сакратар НАТА Марк Рютэ, а таксама лідары Вялікабрытаніі, Італіі, Нідэрландаў, Польшчы і Швецыі збіраюцца далучыцца да перамоваў па ўрэгуляванні вайны РФ з Украінай у Берліне, піша Reuters.

Газета El Mundo перадае, што ў Берлін таксама прыедзе французскі прэзідэнт Эмануэль Макрон. Таксама на перамовах будзе канцлер Германіі Фрыдрых Мерц. Прэм'ер Іспаніі на сустрэчу не прыедзе.

У перамовах па Украіне ўжо наступіў «пераломны момант», лічаць фон дэр Ляен і прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Кір Стармер. Раней, 12 снежня, ЕС прыняў рашэнне аб бестэрміновай замарозцы актываў Расіі. 18 снежня лідары краін ЕС павінны сабрацца, каб узгадніць падрабязнасці рэпарацыйнага крэдыту для Украіны за кошт расійскіх актываў.

Перамовы паміж дэлегацыямі Украіны і ЗША ў Берліне пачаліся 14 снежня і цягнуліся больш за пяць гадзін. 15 снежня бакі працягнулі працу. Сустрэча цягнулася каля двух гадзін. Абодва бакі адзначылі прагрэс па выніках перамоваў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках