16 снежня 2025, aўторак, 1:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін падаўжыў забарону на пастаўкі расійскай нафты па цэнавым ліміце

5
Пуцін падаўжыў забарону на пастаўкі расійскай нафты па цэнавым ліміце

Да 30 чэрвеня.

Дыктатар Расіі Уладзімір Пуцін падаўжыў да 30 чэрвеня 2026 года забарону на пастаўкі расійскай нафты і расійскіх нафтапрадуктаў па цэнавым ліміце. Указ апублікаваны на партале прававой інфармацыі.

Указ уступае ў сілу з дня яго падпісання, то бок з 15 снежня 2025 года.

Кіраўнік РФ упершыню падпісаў указ «Аб прымяненні спецыяльных эканамічных мер у паліўна-энергетычнай сферы ў сувязі з усталяваннем некаторымі замежнымі дзяржавамі гранічнай цаны на расійскую нафту і нафтапрадукты» тры гады таму, у снежні 2022-га.

Згодна з дакументам, забараняюцца пастаўкі расійскай нафты і расійскіх нафтапрадуктаў замежным юрыдычным і фізічным асобам пры ўмове, што ў кантрактах на гэтыя пастаўкі прама або ўскосна прадугледжваецца выкарыстанне механізму фіксацыі гранічнай цаны. Усталяваная забарона дзейнічае на ўсіх этапах паставак да канчатковага пакупніка.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках