Axios: Украіна і ЗША запланавалі новую сустрэчу ў Маямі з удзелам вайскоўцаў
1- 15.12.2025, 22:52
- 1,616
Яна адбудзецца ўжо ў гэтыя выходныя.
Украінскія і амерыканскія чыноўнікі працягнуць перамовы па мірным плане. Яны адбудуцца ўжо ў гэтыя выходныя.
Аб гэтым паведамляе Axios.
Неназваны амерыканскі чыноўнік распавёў выданню, што перамовы прайдуць «дзе-небудзь у ЗША, магчыма, у Маямі».
Ён удакладніў, што ў абмеркаваннях будуць браць удзел рабочыя групы і вайскоўцы. Плануецца «разгляд картаў».
Больш падрабязнасцяў крыніца Axios не раскрыла. Таксама пакуль невядома, хто менавіта будзе прадстаўляць Украіну і ЗША на перамовах.