Маск стаў першым чалавекам у гісторыі са станам у $600 млрд долараў
3- 15.12.2025, 23:03
- 2,170
Заснавальнік Space X зрабіў яшчэ адзін гіганцкі крок да таго, каб стаць першым трыльянерам у свеце.
Заснавальнік Space X Ілон Маск стаў першым чалавекам у гісторыі, чый стан склаў $600 млрд, паведамляе Forbes. У кастрычніку Маск таксама быў першым у гісторыі, чый стан дасягнуў $500 млрд.
Як піша выданне, Маск зрабіў яшчэ адзін гіганцкі крок да таго, каб стаць першым трыльянерам у свеце. Раней у гэтым месяцы заснаваная ім Space X назвала інвестарам ацэнку сваёй вартасці ў $800 млрд (у жніўні называлася сума ў $400 млрд), паведамілі Forbes двое інвестараў кампаніі. Гэта павялічыла стан Маска, якому належыць прыкладна 42% акцый Space X, на $168 млрд — да прыкладна $677 млрд долараў па стане на 12:00 па ўсходнім часе (20:00 па Мінску).
У 2024 годзе аналітычная група Informa Connect Academy прадказвала, што да 2027 года Маск можа стаць першым у гісторыі доларавым трыльянерам. Спецыялісты абгрунтавалі сваю ацэнку тым, што стан Маска ў сярэднім рас на 110% у год. Бізнесмен упершыню ўзначаліў рэйтынг самых багатых людзей планеты паводле версіі Forbes у 2021 годзе. Тады ён зрушыў з першай пазіцыі заснавальніка Amazon Джэфа Безаса. Часопіс ацэньваў стан Маска на той момант у $271,3 млрд.