Маршал авіяцыі Вялікабрытаніі: Нашы сыны і дачкі павінны быць гатовыя да нападу Расіі
2- 15.12.2025, 23:17
- 1,788
Рычард Найтон заклікаў нарошчваць абаронна-прамысловы патэнцыял краіны.
«Сыны і дачкі» Вялікабрытаніі павінны быць гатовыя да нападу Расіі. Пра гэта заявіў галоўны маршал авіяцыі Вялікабрытаніі, начальнік штаба абароны Узброеных сіл краіны Рычард Найтон, перадае Sky News.
Паводле ягоных слоў, існуе рызыка нападу Расіі на Вялікабрытанію, і трэба расказаць грамадзянскаму насельніцтву краіны, «сям'ям і дамашнім гаспадаркам» пра тое, як падрыхтавацца да «цэлага шэрагу рэальных фізічных пагроз». «Сітуацыя больш небяспечная, чым я калі-небудзь бачыў за сваю кар'еру», — заявіў Найтон.
Ён заявіў, што трэба не толькі ўмацоўваць узброеныя сілы, але і неабходны «агульнанацыянальны адказ». Сярод мер ён прапанаваў нарошчванне абаронна-прамысловага патэнцыялу, падрыхтоўку грамадства і інфраструктуры.