16 снежня 2025, aўторак, 11:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Букмэкеры ацанілі шанцы Месі і Раналду згуляць адзін супраць аднаго

Букмэкеры ацанілі шанцы Месі і Раналду згуляць адзін супраць аднаго

Легендарныя футбалісты могуць сустрэцца ўжо на ЧС-2026.

Букмэкеры ацанілі верагоднасць афіцыйнай сустрэчы футбалістаў Ліянэля Месі і Крыштыяну Раналду на полі. Пра гэта паведамляе Sports.

Аналітыкі ацанілі шанцы Месі і Раналду згуляць адзін супраць аднаго ў 28 працэнтаў, што адпавядае каэфіцыенту 3,55. Такая магчымасць можа ажыццявіцца на чэмпіянаце свету 2026 года ў ЗША, дзе зборныя Аргенціны і Партугаліі могуць сустрэцца ў 1/4 фіналу пры ўмове выхаду з груп і праходу двух папярэдніх стадый плэй-оф.

Апошняя афіцыйная сустрэча футбалістаў адбылася ў снежні 2020 года на групавым этапе Лігі чэмпіёнаў. Тады іспанская «Барселона», у складзе якой граў Месі, саступіла італьянскаму «Ювентусу» з Раналду з лікам 0:3.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках