16 снежня 2025, aўторак, 12:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Літве знішчылі рэкордную партыю гераіну

4
У Літве знішчылі рэкордную партыю гераіну

Амаль 500 кілаграмаў.

У Літве знішчылі рэкордную партыю гераіну, вага якой складала амаль 500 кілаграмаў і якая каштавала 40 мільёнаў еўра.

Пра гэта паведамляе LRT.

Найбуйнейшую ў гісторыі Літоўскай мытні партыю гераіну супрацоўнікі затрымалі напрыканцы лістапада, калі на грузавым пасту ў Авіжэняі праверылі цягач MAN.

Наркотыкі ішлі транзітам і, верагодна, прызначаліся для Заходняй Еўропы. 498 кг наркотыкаў хапіла б на 8 мільёнаў доз, а іх кошт на чорным рынку ацэньваецца прыкладна ў 40 мільёнаў еўра.

Наркотыкі былі знішчаныя ў кампаніі па спальванні небяспечных адходаў «Toksika» за некалькі гадзін. Спальванне такой колькасці наркотыкаў каштуе каля 1 тысячы еўра, аднак атрыманая пры гэтым энергія ператвараецца ў электраэнергію, якую выкарыстоўвае сама кампанія.

Працэс утылізацыі наркотыкаў, арганізаваны ў адпаведнасці з прававымі актамі Еўрапейскага саюза і Літвы, кантралявала спецыяльная камісія супрацоўнікаў Літоўскай мытні.

Пасля выяўлення гэтай партыі наркотыкаў было пачата дасудовае расследаванне па факце кантрабанды асабліва буйной колькасці наркатычных рэчываў і незаконнага абыходжання з асабліва буйной колькасцю наркотыкаў.

Мытныя крыміналісты затрымалі абодвух кіроўцаў цягача MAN, а Вільнюскі раённы суд абраў найбольш строгую меру стрымання — арышт.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках