Лукашэнка пачаў зазываць Мадура ў Беларусь
11- 16.12.2025, 9:06
- 6,496
Дзверы адчыненыя.
Беларусь гатовая прыняць Нікаласа Мадура у выпадку яго адстаўкі з пасады прэзідэнта Венесуэлы, заявіў Лукашэнка, піша «Зеркало».
«Мадура ніколі не быў нашым ворагам і праціўнікам. Ніколі. Калі б ён пажадаў прыехаць у Беларусь, дзверы для яго тут адчыненыя. Але пра гэта ніколі, шчыра вам кажу, ніколі не было гаворкі», — заявіў Лукашэнка.
Ён патлумачыў, што «Мадура — не той чалавек, які ўсё кіне і сыдзе, уцячэ».
«Гэта моцны чалавек. Гэта «чавіст». Гэта як Чавес (памерлы лідар Венесуэлы, папярэднік Мадура, Уга Чавес. — Заўв. рэд.). Ён моцны мужык, прыстойны, адэкватны чалавек, з якім можна размаўляць і дамаўляцца», — перакананы дыктатар.