16 снежня 2025, aўторак, 14:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бацька і сын, якія ўчынілі страляніну ў Сіднэі, праходзілі ваенную падрыхтоўку на Філіпінах

Бацька і сын, якія ўчынілі страляніну ў Сіднэі, праходзілі ваенную падрыхтоўку на Філіпінах

Следчыя высвятляюць магчымыя кантакты з міжнароднымі джыхадысцкімі структурамі.

Бацька і сын Саджід і Навід Акрам, якія ўчынілі страляніну і забілі 15 чалавек на адным з пляжаў Сіднэя (Аўстралія) падчас святкавання Ханукі, перад гэтым наведалі Філіпіны. Паводле інфармацыі службаў бяспекі, там яны прайшлі так званую «ваенную падрыхтоўку».

Пра гэта паведамляе выданне ABC, спасылаючыся на даныя службаў бяспекі. Паводле звестак крыніц, на пачатку лістапада, прыблізна за месяц да тэракту на пляжы Бондай, абодва адправіліся на Філіпіны. Прыбыўшы ў Манілу, яны паехалі на поўдзень краіны, дзе, паводле слоў высокапастаўленага чыноўніка па барацьбе з тэрарызмам, прайшлі баявую падрыхтоўку. У канцы лістапада абодва вярнуліся ў Аўстралію.

Як адзначаюць суразмоўцы выдання, дакладныя маршруты перамяшчэння Акрамавых на поўдні Філіпін пакуль не пацверджаныя. Аднак Філіпіны ўжо працяглы час лічацца цэнтрам ісламісцкіх баевікоў, у прыватнасці на поўдні краіны дзейнічаюць так званыя трэніровачныя лагеры.

У поле зроку праваахоўнікаў малодшы Акрам патрапіў не ўпершыню. Аўстралійская разведка ASIO яшчэ ў 2019 годзе расследавала дзейнасць Навіда Акрама з-за яго сувязяў з ячэйкай ІД у Сіднэі. Тады, паводле слоў крыніц, ён «дэманстраваў прыкметы намераў, якія выклікалі занепакоенасць», аднак далейшых дзеянняў у дачыненні да яго не прадпрымалі.

У той жа час следчыя высвятляюць магчымыя кантакты Акрамавых з міжнароднымі джыхадысцкімі структурамі. Расследаванне аднавілі пасля паведамленняў пра даўнія сувязі 24-гадовага Навіда Акрама з членамі аўстралійскай праісламскай сеткі, у прыватнасці з духоўным лідарам джыхадыстаў Вісамам Хададам і асуджаным вербоўшчыкам Юсэфам Увэйнатам.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках