«Белавія» запускае чартарныя рэйсы на папулярны курорт
1- 8,100
Названая дата старту.
З 17 красавіка стартуюць чартарныя рэйсы нацыянальнага авіяперавозчыка «Белавія» на курорты Турцыі, паведамляе «Зеркало» са спасылкай на Рэспубліканскі саюз турыстычных арганізацый.
Вызначаная лётная праграма «Белавіі» і кансалідатара рэйсаў — тураператара «АэроБелСервіс».
У Анталію з Мінска рэйсы будуць вылятаць з 17 красавіка па 20 лістапада (туры ад 4 да 28 начэй), з Брэста — з 11 мая па 26 кастрычніка (туры 10/11 начэй), з Гомеля — з 10 мая па 25 кастрычніка (туры 10/11 начэй), з Магілёва — з 17 мая па 21 кастрычніка (туры 10/11 начэй), з Віцебска — з 24 мая па 27 верасня (туры 10/11 начэй).
Акрамя таго, з беларускай сталіцы можна будзе паляцець чартарным рэйсам у Бодрум (з 21 мая па 5 кастрычніка, туры 10/11 начэй) і ў Ізмір (з 25 мая па 8 кастрычніка, 10/11 начэй).