16 снежня 2025, aўторак, 15:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жонка Пяскова зрабіла сабе новы твар

12
Жонка Пяскова зрабіла сабе новы твар

Расіяне абураныя.

Фігурыстка Тацяна Навка, якая з'яўляецца жонкай прэс-сакратара прэзідэнта РФ Дзмітрыя Пяскова, і належыць да «крамлёўскай эліты», зрабіла сабе новы твар, паведамляе «Главред».

Як пішуць расійскія СМІ, Навка з'явілася на публічным мерапрыемстве, дзе яна была наагул не падобная на сябе. Яна таксама апублікавала фота на сваёй старонцы ў Instagram, дзе ёй пачалі пісаць каментары пра тое, што яна ўжо зусім не падобная на сябе.

«Што ў яе з тварам, маска?», «Тацяна стала на сябе не падобная», «А хто на фота», «Бачна пластыку ў Тацяны», — пішуць каментатары.

Акрамя таго, расіяне абураюцца, што ў цяжкія часы расійская эліта не стамляецца весяліцца на дарагіх мерапрыемствах, ззяючы дыяментамі і аксэсуарамі.

«Добра, што сабралі такую суму. Але... улічваючы, якія шалёна дарагія ўборы ва ўсіх, дзе проста ўпрыгажэнні на мільёны, на 22 фонды за год гэта невялікая сума», «Цікава, куды насамрэч гэтыя грошы пойдуць. У стылі шырокія кішэні», «Нас таксама ўражваюць маштабы гэтай найважнейшай падзеі эліты!», — пішуць абураныя жыхары РФ.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках