16 снежня 2025, aўторак, 15:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі: Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не задумваўся

13
Зяленскі: Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не задумваўся
Уладзімір Зяленскі

З’явілася відэа размовы беларускіх палітвязняў з прэзідэнтам Украіны.

З’явілася відэа размовы беларускіх палітвязняў з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.

У сустрэчы ўдзельнічалі шэсць вызваленых 13 снежня палітвязняў: Віктар Бабарыка, Марыя Калеснікава, Уладзімір Лабковіч, Максім Знак, Марына Золатава і Аляксандр Фядута.

«Мы вас падтрымліваем. Мы не ўяўляем, як гэта неверагодна складана, калі ў стане вайны адбываецца такая масіраваная атака і агрэсія з боку Расіі, як цяжка вам з гэтым спраўляцца, і вы ўсё роўна знаходзіце магчымасць нас падтрымліваць», — сказала Марыя Калеснікава.

Пасля яе з прэзідэнтам Украіны размаўляў Максім Знак. Ён звярнуўся па-беларуску і спытаў у Зяленскага, ці можа ён дапамагчы вырашыць пытанне з дакументамі, бо палітвязні, вывезеныя ва Украіну, засталіся без пашпартоў.

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не задумваўся», — усміхнуўся Зяленскі і паабяцаў заняцца вырашэннем гэтай праблемы разам з кіраўніцтвам іншых краін.

Віктар Бабарыка спытаў, чым вызваленыя беларускія палітвязні могуць дапамагчы Украіне.

Зяленскі адказаў, што найпершая дапамога — выкарыстоўваць свой уплыў сярод беларускага народа, каб пашыраць у ім праўкраінскія настроі, пасылаць адпаведныя сігналы. «Дапамагайце, як атрымаецца», — падсумаваў ён.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках