16 снежня 2025, aўторак, 16:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады ацэнзуравалі фрэску ў віцебскім касцёле

5
Улады ацэнзуравалі фрэску ў віцебскім касцёле

Замалявалі некалькі постацяў.

Высветлілася, што на алтарнай фрэсцы ў касцёле святога Антонія ў Віцебску замалявалі не толькі постаць жанчыны ў сукенцы. Як мы паведамлялі, з галоўнай фрэскі знік вобраз чалавека, які звярнуўся да ўваскрослага Хрыста, піша katolik.life.

У гэтым вельмі канцэптуальна аформленым храме кожны вобраз мае сэнс, і ў іншай частцы фрэскі былі выяўленыя двое спячых салдат. Яны сімвалізавалі рымскіх вартаўнікоў каля Гроба Хрыста, якія праспалі Яго Уваскрасенне.

Аднак салдаты былі апранутыя ў больш сучаснае вайсковае адзенне. Гэты элемент фрэскі меў такі сэнс: Святло пераможа цемру не дзякуючы мілітарнай сіле, а насуперак ёй, калі салдаты заснуць.

Гэтыя постаці таксама зніклі. Як цяпер выглядае галоўная фрэска з замаляванымі вобразамі, бачна на здымку. Ніжэй — фота ў першапачатковым выглядзе.

Фрэску ацэнзуравалі ў той час, калі ў ідэалогіі беларускай дзяржавы ўзмацніўся культ мілітарызму — пасля 2020 года. Наколькі вядома вернікам, распараджэнне замаляваць постаці без узгаднення з аўтарам фрэскі паступіла ад біскупа Віцебскага Алега Буткевіча. Аднак невядома, ці па ягонай ініцыятыве гэта адбылося. Мастацкае рашэнне інтэр’еру касцёла, асвечанага ў 2017 годзе, раней узгаднялася з біскупам.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках