Беларуска паказала «партал у СССР» пад Брэстам
8- 16.12.2025, 13:56
- 11,872
Як выглядае санаторый «Берасце».
Сваім водгукам аб санаторыі «Брэстаграздравніца» беларуска Ксенія падзялілася ў TikTok. На яе думку, умовы ў санаторыі пакідаюць жадаць лепшага, паведамляе BGmedia.
Санаторый «Брэстаграздравніца» (ці «Берасце») знаходзіцца ў Брэсцкім раёне, на тэрыторыі курорта Белае возера. Як вынікае з водгукаў турыстаў у Google Maps, яго рэйтынг складае 4,3 зоркі з пяці, што лічыцца вышэй за сярэдні. У цэлым наведвальнікі «Берасця» добра ацэньваюць паслугі ў гэтым месцы.


Аднак сярод мінусаў некаторыя адзначаюць «савецкую атмасферу» і «сярэдні ўзровень ежы».
Яшчэ чатыры гады таму наведвальнікі санаторыя звярталі ўвагу на адсутнасць належнага рамонту ў розных нумарах. Як вынікае з новага відэа, якім падзялілася беларуска Ксенія, крытыку людзей так і не ўзялі да ўвагі.


У відэаадгуку, якім падзялілася дзяўчына, бачна, што нумар у «Брэстаграздравніцы» даўно не рамантаваўся: шпалеры на сценах адклейваюцца, дзвярныя ручкі нібыта засталіся з часоў СССР, шафы ледзь адкрываюцца, а ламінатнае пакрыццё ўвогуле пашкоджана. У ваннай пакоі на трубе можна заўважыць сляды іржы.