«Белавія» парушае ўмовы адмены амерыканскіх санкцый
5- 16.12.2025, 14:31
- 7,102
«Боінгі» паляцелі ў Расію.
Беларуская дзяржаўная авіякампанія «Белавія» лятае ў Расію на «Боінгах», нягледзячы на забарону ўрада ЗША. Гэта высветлілі журналісты-расследавальнікі «Бюро».
На пачатку лістапада Штаты афіцыйна знялі санкцыі з авіякампаніі «Белавія». Пра адмену санкцый загаварылі ў верасні, калі з беларускіх турмаў былі вызвалены і вывезены ў Літву паўсотні вязняў, у тым ліку палітычных.
Пры адмене санкцый кампаніі «Белавія» забаранілі выкарыстоўваць лайнеры амерыканскай вытворчасці для палётаў у Расію, Іран, Паўночную Карэю, Сірыю, на Кубу і на акупаваныя тэрыторыі Украіны. Гэтыя ўмовы Міністэрства гандлю ЗША пазначыла ў верасні ў спецыяльным лісце на імя генеральнага дырэктара «Белавіі» Ігара Чаргінца. У ім былі пазначаны восем канкрэтных самалётаў Boeing 737.
Журналісты «Бюро» вывучылі расклад іх рэйсаў — высветлілася, што сем лайнераў парушылі патрабаванні ЗША. У верасні—лістападзе ўсе яны ляталі ў Маскву, шэсць — у Санкт-Пецярбург і Сочы. Тры лайнеры выконвалі рэйсы ў Казань і Екацярынбург, два — у Калінінград. Асобныя самалёты накіроўваліся ў Махачкалу, Наябрск, Кіраў, Самару і Уладзікаўказ.