Вярхоўны суд РФ адабраў кватэру ў Ларысы Доліны
38- 16.12.2025, 22:57
- 32,646
Пазоў спявачкі быў адхілены.
Вярхоўны суд РФ вынес рашэнне на карысць Паліны Лур’е па справе аб кватэры спявачкі Ларысы Доліны.
Пазоў Доліны (яна фармальна выступала ісцом, бо настойвала на скасаванні здзелкі) быў адхілены, права ўласнасці на кватэру Вярхоўны суд пакінуў за Лур’е, піша «Медуза».
Справу аб прымусовым высяленні Доліны з кватэры, дзе яна фактычна дагэтуль жыве, суд накіраваў на новы разгляд у апеляцыйную інстанцыю.
Раней суд першай інстанцыі і Маскоўскі гарадскі суд вынеслі рашэнні на карысць Доліны. Яны прызналі здзелку куплі-продажу несапраўднай, а спявачку — уласніцай кватэры. Пры гэтым суды пастанавілі, што Доліна можа не вяртаць Лур’е грошы, бо прадала кватэру пад уплывам махляроў, якім пасля і аддала атрыманыя ад пакупніцы сродкі.
Працэс прыцягнуў шырокую грамадскую ўвагу, пераважная большасць каментатараў лічыла несправядлівым рашэнне, з-за якога Лур’е, якая законна набыла жыллё, засталася і без кватэры, і без грошай. Ларысу Доліну пачалі «адмяняць» у сацсетках. На фоне крытыкі спявачка заявіла пра гатоўнасць добраахвотна вярнуць Лур’е грошы за кватэру.