У Беларусі гандлявалі іранскім гашышам
4- 16.12.2025, 19:05
- 3,878
Яго прывезлі праз Расію.
У Беларусі асудзілі групу замежнікаў, якая займалася продажам іранскага гашышу. Пра гэта ў эфіры тэлеканала «НТВ-Беларусь» распавёў начальнік аддзела пракуратуры Мінска Аляксандр Жэшка, перадае «Зеркало».
Сёлета суд Ленінскага раёна Мінска вынес прысуд групе замежнікаў, якія займаліся незаконным абаротам 320 кг гашышу. Гэта была частка міжнароднай злачыннай арганізацыі.
«Спачатку яны гэты гашыш даставілі з тэрыторыі Ісламскай Рэспублікі Іран. Адтуль яны трапілі на тэрыторыю РФ, затым у нашу краіну», — распавёў Жэшка.
Лідару групы прысудзілі 22 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму, а яго тром саўдзельнікам — «17 і 18 гадоў адпаведна».
Цяпер часта можна пачуць пра затрыманне замежнікаў у Беларусі за ўдзел у продажы наркотыкаў. Прадстаўнік пракуратуры лічыць, што прычынай гэтага з'яўляецца неўладкаванасць мігрантаў у краіне, якіх у выніку ашукваюць зламыснікі і ўцягваюць у нарказлачынствы.