17 снежня 2025, Серада, 1:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юрый Бутусаў: У баявых дзеяннях РФ супраць Украіны існуе выключна ваеннае рашэнне

Юрый Бутусаў: У баявых дзеяннях РФ супраць Украіны існуе выключна ваеннае рашэнне
Юрый Бутусаў

Пакуль фронт не будзе спынены, ніякія дыпламатычныя намаганні не будуць мець вагі.

Вайсковец Другога корпуса НГУ «Хартыя», а раней галоўны рэдактар «Цензор.НЕТ» Юрый Бутусаў у інтэрв’ю Radio NV выказаў меркаванне, што пакуль украінскія вайскоўцы не спыняць наступ Расіі на фронце, дыпламатычныя намаганні не будуць мець выніку.

«Я ў войску, бо лічу, што перадусім у гэтай вайне існуе выключна ваеннае рашэнне. І пакуль фронт не будзе спынены, ніякія дыпламатычныя намаганні, палітычныя размовы, абмеркаванні не будуць мець аніякай вагі. Ні ва Украіне, ні ў свеце», — заявіў Бутусаў у эфіры Radio NV.

Ён падкрэсліў, што палітыкі будуць абмяркоўваць «тое, што могуць ажыццявіць, рэалізаваць вайскоўцы».

Таксама вайсковец корпуса «Хартыя» заявіў, што здаваць выгадныя рубяжы абароны ў Данецкай вобласці, у прыватнасці Славянска-Краматорскі рубеж, для Украіны нямэтазгодна і неабходна зрабіць усё для таго, каб яны заставаліся лініямі абароны.

Бутусаў таксама адзначыў, што размовы пра ўступленне Украіны ў ЕС і НАТА будуць актуальнымі, калі пачнуцца рэальныя мірныя перамовы, у якіх будуць удзельнічаць абодва бакі пры прымальных умовах іх пачатку.

«Нашы перамовы не пачынаюцца, яны неэфектыўныя, бо вораг з 2022 года выстаўляе непрымальныя ўмовы для пачатку перамоў. Чаму ён гэта робіць? Таму што мае стратэгічную ініцыятыву і спрабуе ваеннай сілай вырашыць свае задачы, дасягнуць сваіх мэтаў. Перамовы для расіян на гэтым этапе — гэта проста белы шум, якім яны абараняюцца ад абвінавачанняў у тым, што яны проста хочуць знішчэння Украіны. Гэта проста прыкрыццё, гэта словы, дыпламатычная гульня», — заявіў былы галоўны рэдактар «Цензор.НЕТ».

Ён дадаў, што абмяркоўваць якіясьці далейшыя крокі можна будзе толькі вырашыўшы ключавую задачу — як пачаць мірныя перамовы так, каб Украіна загадзя іх не прайграла.

«Для гэтага на гэтым этапе мае сэнс гаварыць выключна пра адну стратэгічную задачу: спыніць фронт, спыніць расійскае наступленне. Без гэтай ключавой умовы ніякія перамовы не будуць эфектыўнымі. І гэта будзе шматгадовае працягванне размоў пра размовы, вось і ўсё», — падсумаваў Бутусаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках