З’явілася першае фота Паўла Севярынца пасля вызвалення
2- 17.12.2025, 6:01
- 6,578
Палітык прабыў у зняволенні больш за пяць гадоў.
З’явілася першае фота экс-палітвязня Паўла Севярынца пасля вызвалення з турмы.
Здымак апублікавала маці палітыка Таццяна Севярынец у Facebook.
Сузаснавальнік Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец 13 снежня быў вызвалены з калоніі разам з 122 іншымі палітвязнямі і разам з большасцю з іх быў вывезены на тэрыторыю Украіны. Ён правёў у зняволенні пяць з паловай гадоў, бо быў арыштаваны яшчэ 7 чэрвеня 2020 года.
