Трамп абмежаваў ўезд у ЗША грамадзянам яшчэ некалькіх краін
5- 17.12.2025, 8:09
- 4,692
Пра каго ідзе гаворка?
Кіраўнік Белага дома Дональд Трамп увёў дадатковыя абмежаванні на ўезд у Злучаныя Штаты грамадзянам яшчэ некалькіх краін. Гэты крок абгрунтаваны меркаваннямі бяспекі.
Пра гэта паведамляе прэс-служба Белага дома.
Згодна з новымі правіламі, поўныя абмежаванні на ўезд тычацца грамадзян Буркіна-Фасо, Малі, Нігера, Паўднёвага Судана і Сірыі. Такім чынам, яны дапоўнілі ўжо дзеючы спіс дзяржаў, грамадзянам якіх забаронены ўезд у ЗША з меркаванняў нацыянальнай бяспекі.
Таксама пад поўныя абмежаванні трапілі асобы, якія маюць праязныя дакументы, выдадзеныя Палесцінскай адміністрацыяй.
У дакуменце адзначаецца, што Злучаныя Штаты павінны «праяўляць выключную пільнасць у працэсе выдачы віз і прыняцця іміграцыйных рашэнняў», каб не дапусціць ўезду замежнікаў, якія могуць уяўляць пагрозу для амерыканцаў або нацыянальных інтарэсаў ЗША.
Гэтае рашэнне з'яўляецца часткай больш шырокай палітыкі адміністрацыі прэзідэнта ЗША па ўзмацненні кантролю над іміграцыяй і праверкамі на мяжы.
Новая міграцыйная палітыка адміністрацыі Трампа
Нагадаем, адміністрацыя Дональда Трампа загадала дыпмісіям ЗША паскорыць выдачу віз замежнікам, якія едуць на буйныя спартыўныя падзеі або плануюць значныя інвестыцыі. У той жа час уводзяцца новыя жорсткія крытэрыі для прэтэндэнтаў на H-1B, звязаныя з анлайн-цэнзурай.
У Трампа вырашылі: заяўкі ад бізнесменаў, якія плануюць «значныя інвестыцыі» ў ЗША, павінны разглядацца ў першую чаргу. Такі ж прыярытэт будзе дзейнічаць для тых, хто хоча прыбыць «на буйныя спартыўныя падзеі, што дэманструюць амерыканскую дасканаласць».
Таксама ў мінулым месяцы паведамлялася, што ў Трампа распрацавалі новыя правілы выдачы віз ЗША для замежнікаў. Цяпер адмову могуць атрымаць людзі з анкалогіяй, атлусценнем і рознымі хранічнымі захворваннямі. Людзям, якія маюць патрэбу ў сацыяльных выплатах або іншым чынам будуць нагружаць бюджэт, таксама не будуць выдаваць візы.