У Украіну заляцеў беларускі метэазонд
7- 17.12.2025, 12:05
- 1,678
Ён перавозіў цыгарэты.
У Ковельскім раёне Валынскай вобласці Украіны выяўлены метэазонд з беларускімі цыгарэтамі, паведаміла Заходняе рэгіянальнае ўпраўленне Дзяржаўнай памежнай службы Украіны.
Груз з тытунёвымі вырабамі, які, верагодна, планавалася адправіць у краіны ЕС на паветраным шары, быў знойдзены каля ўкраінска-беларускай мяжы.
У пакеце знаходзіліся 1 500 пачак цыгарэт «Мінск» з акцызнымі маркамі Беларусі (агульны кошт — больш за 1,8 тыс. еўра), а таксама дзве GPS-прылады з SIM-картамі беларускіх і польскіх аператараў мабільнай сувязі.