Politico: Расія загнала сябе ў пастку з-за фатальнай памылкі Пуціна
3- 17.12.2025, 15:21
- 6,706
Цяпер шанцы Масквы адсудзіць у Еўропы замарожаныя актывы Цэнтральнага банка блізкія да нуля.
Верагоднасць таго, што Расія зможа паспяхова аспрэчыць у судах замарожванне і магчымую перадачу Украіне актываў расійскага Цэнтральнага банка, мізэрная. Да такой высновы прыйшлі юрысты ў двух незалежных прававых заключэннях, на якія спасылаецца выданне Politico.
Ідзе пра прыкладна 210 млрд еўра, замарожаных у Еўропе, перадусім у бельгійскай фінансавай інфраструктуры Euroclear. Цяпер Расія практычна не мае юрыдычных інструментаў, каб гэтаму перашкодзіць.
Расія дапусціла фатальную памылку
Ключавая прычына цяперашняга становішча — свядомы выхад Расіі з сістэмы міжнароднага права. Яшчэ да пачатку паўнамаштабнай вайны Масква абвясціла прыярытэт нацыянальнага заканадаўства. Пасля ўварвання ва Украіну гэты працэс паскорыўся.
У сакавіку 2022 года Расія пакінула Раду Еўропы, а ў верасні канчаткова выйшла з-пад юрысдыкцыі Еўрапейскага суда па правах чалавека. Усяго было спынена дзеянне каля 20 міжнародных дамоваў. Юрысты падкрэсліваюць: рызыкі для Еўропы мінімальныя.
Міжнародныя суды не варыянт
Спробы звярнуцца ў міжнародныя судовыя інстанцыі таксама выглядаюць бесперспектыўнымі. Асноўная прычына: Расія сама не прызнае іх юрысдыкцыю.
«Пазоў, пададзены ў суд ЕС, Міжнародны суд або аналагічную структуру, ад пачатку асуджаны, бо Расія адмаўляецца прызнаваць гэтыя органы», — гаворыцца ў заключэнні Covington & Burling. Такім чынам, юрыдычных рычагоў у Масквы папросту няма.
Пазовы Расіі асуджаныя на правал
Прававыя заключэнні падрыхтавалі міжнародная фірма Covington & Burling і група экспертаў, звязаных са Стэнфардскім універсітэтам, Кіеўскай школай эканомікі і нямецкай юрыдычнай кампаніяй Bender Harrer Krevet.
Іх выснова адназначная: Расія не зможа знайсці суд, які пагадзіўся б разглядаць пазоў супраць Бельгіі або Euroclea і, тым больш, вынесці рашэнне на карысць Масквы.