Ілюстрацыя мінулай спецаперацыі
8- Віталь Партнікоў
- 18.12.2025, 16:11
- 8,746
Бабарыка проста не змог або не захацеў змяніцца.
Шмат хто з нас мог быць шчыра здзіўлены тым, як былы беларускі палітвязень Віктар Бабарыка адказваў на пытанні пра прыналежнасць Крыму. І гэта чалавек, які ў выпадку ўдзелу ў свабодных прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі меў шанцы перамагчы Аляксандра Лукашэнку.
Але яшчэ ў 2020 годзе я пісаў, што асаблівасцю прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі тады быў сам факт іх правядзення ў дзяржаве, амаль цалкам зачышчанай ад… палітычных беларусаў. На ўсіх папярэдніх выбарах пасля 1994 года галоўнымі апанентамі Лукашэнкі былі менавіта яны — гэта было супрацьстаянне паміж Беларусьсю і савком, які ўвасабляў дыктатар.
А ў 2020 годзе сфармаваўся запыт на савок без Лукашэнкі — і гэтым скарысталіся ў Маскве, дзе заўсёды імкнуліся зрабіць суседнюю марыянетку больш паслухмянай і прадказальнай.
Але са сваёй спецаперацыяй па запалохванні Лукашэнкі Масква, як заўсёды, пралічылася. Як толькі пачаліся пратэсты, яны адразу ж ператварыліся менавіта ў пратэсты беларусаў супраць савка. Бо гэта ўжо былі пратэсты свабодных людзей. А свабодны чалавек не можа быць савком па азначэнні.
Але галоўныя дзеячы тых часоў засталіся са сваёй уласнай сістэмай каштоўнасцяў. Хтосьці развіваўся далей, а хтосьці, як Бабарыка, проста не змог або не захацеў змяніцца. І тое, што мы пачулі, стала хутчэй ілюстрацыяй мінулай спецаперацыі, чым характарыстыкай беларускага пратэсту.
Віталь Партнікоў, «Фэйсбук»