ЗША прыпынілі латарэю Green Card
14- 19.12.2025, 9:24
- 3,272
Па даручэнні прэзідэнта Дональда Трампа.
Па даручэнні прэзідэнта Дональда Трампа ЗША прыпыняюць Green Card Lottery. Пра гэта заявіла міністр унутранай бяспекі ЗША Крысці Ноэм.
Прычына — у Клаўдыё Мануэль Нэвес Валентэ, які нядаўна ўчыніў стралянину ў Універсітэце Браўна ў горадзе Правідэнс, штат Род-Айлэнд. Паводле дадзеных уладаў, ён уехаў у Злучаныя Штаты ў 2017 годзе, выйграўшы грын-карту ў Green Card Lottery.
«Гэтаму агіднаму чалавеку ніколі не трэба было дазваляць уезд у нашу краіну. У 2017 годзе прэзідэнт Трамп змагаўся за спыненне дзеяння гэтай праграмы пасля жудаснага інцыдэнту ў Нью-Ёрку, калі тэрарыст ІДІЛ, які ўехаў па праграме DV1 (Green Card Lottery. — Заўв. рэд.), на грузавіку ўрэзаўся ў васьмярых чалавек. Па ўказанні прэзідэнта Трампа я неадкладна даручаю USCIS прыпыніць праграму DV1, каб гарантаваць, што ад гэтай катастрафічнай праграмы больш ніхто з амерыканцаў не пацерпіць», — заявіла Крысці Ноэм.