19 траўня 2026, aўторак, 17:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі падчас затрымання забілі апазіцыянера

18
Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі падчас затрымання забілі апазіцыянера

На яго словы адрэагаваў кіраўнік МУС Іван Кубракоў.

Сілавікі днямі падчас затрымання забілі «бчбэшніка», які нібыта параніў траіх супрацоўнікаў. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў 18 снежня падчас выступу на «Усебеларускім народным сходзе».

«Вось мы не надалі галоснасці трохдзённай даўнасці затрыманню нягодніка. Ну, як мы яго «бчбэшнікам» называлі — ліквідаваны. Але ён параніў траіх нашых хлопцаў. Усе жывыя. Адзін цяжка паранены. Двое — лягчэй параненыя. Але яны абаранялі нас. Вось яна, гэта наша моладзь», — заявіў Лукашэнка.

На яго словы падняўся кіраўнік МУС Іван Кубракоў.

Іншых падрабязнасцяў дыктатар не прывёў. Сілавыя ведамствы пра падобнае здарэнне не паведамлялі.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках