19 траўня 2026, aўторак, 17:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінцы напалохалі Лукашэнку

Украінцы напалохалі Лукашэнку

Дыктатар вырашыў схавацца за ядзернай бомбай.

Пасля таго як яго напалохалі ўкраінцы, нехта таксама вырашыў каго-небудзь напалохаць. Учора Міністэрства абароны абвясціла, што разам з дарагімі расійскімі партнёрамі яно будзе трэніравацца прымяняць ядзерную бомбу.

Хаця, калі так як след падумаць, я не ўпэўнены, наколькі гэта было яго асабістае аўтаномнае рашэнне. Я нават амаль упэўнены, што нехта ўвогуле нічога не вырашаў. Бо, падаецца, у гэтай трэніроўкі ёсць злавесны сэнс.

Бо літаральна на наступны дзень Расія абвясціла, што яна таксама правядзе трэніроўку сваіх ядзерных сіл па іх прымяненні з тэрыторыі Беларусі. То-бок са сваёй тэрыторыі расійскія генералы, наколькі я разумею, нічога прымяняць не збіраюцца.

І з пункту гледжання расійскіх генералаў гэта, вядома, цалкам лагічна. Вось мінаючы гарант усімі сваімі тэлевізарамі хваліўся, што ў яго на тэрыторыі ёсць не адзін, не два, а дзясяткі нябачных ядзерных боепрыпасаў. Іх, праўда, дагэтуль ніхто не бачыў. Але хто хваліўся, таму і адказваць.

Бо цяпер статус гэтых нябачных ядзерных боепрыпасаў можа змяніцца. Вось як паведаміла беларускае Міністэрства абароны: «асноўная ўвага будзе нададзена адпрацоўцы пытанняў схаванасці перамяшчэння на значныя адлегласці».

З аднаго боку, яны маглі зрабіць гэты ўпор, каб апраўдаць нябачнасць сваіх ядзерных баегалоўак. Маецца на ўвазе, калі ворагі раптам скажуць: «а мы ў вас ніякай бомбы не бачылі», то можна будзе адказаць: «дык гэта таму, што мы добра трэніраваліся».

А з другога боку, трэніроўку па «схаваным перамяшчэнні на значную адлегласць» дарагі саюзнік мог якраз і распачаць дзеля таго, каб схавана перамясціць свае ядзерныя баегалоўкі на значную адлегласць.

То-бок на тэрыторыю, падкантрольную мінаючаму гаранту. Бо вучэнні па схаваным перамяшчэнні — найлепшы спосаб для схаванага перамяшчэння.

Тэлеграм-канал «Лісты да дачкі»

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках