19 снежня 2025, Пятніца, 12:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расія бамбіць уласны Белгарад

4
Расія бамбіць уласны Белгарад

ФАБ-500 ўпала каля дзіцячага садка, што прымусіла сотні людзей уцякаць.

Белгарадскую вобласць бамбяць і будуць бамбіць самалёты арміі РФ, пакуль трывае вайна: штогод самалёты роняць боепрыпасы на галовы людзей, піша «Дыялог.UA».

18 снежня стала вядома, што бомба, якую авіяцыя арміі РФ скінула каля дзіцячага садка №55 у Белгарадзе яшчэ 12 снежня, аказалася ФАБ-500 — фугаснай авіяцыйнай бомбай, прызначанай для разбурэння пабудоў, тэхнікі і жывой сілы. Снарад быў выняты з варонкі 13 снежня, яго збіраліся знішчыць на палігоне каля вёскі Бутова.

Як паведамілі ў Telegram-канале Astra, боепрыпас, які скінула расійская авіяцыя, стаў 135-м, які ўпаў на тэрыторыі РФ і акупаваных тэрыторыях Украіны з пачатку 2025 года. Расіяне працягваюць пажынаць плады сваёй вайны: з дзіцячага садка былі эвакуяваныя 216 чалавек, а дамы, што знаходзяцца побач, пакінулі не менш як 1400 чалавек.

Бомбы арміі РФ у Белгарадзе і вобласці падаюць з-за тэхнічных няспраўнасцяў. Тое, што ў горадзе і вобласці называюць жахам, у Мінабароны называюць «нештатным сходам боепрыпасу з расійскага знішчальніка-бамбардзіроўшчыка». Праблема — у няспраўнасці УМПК або модуляў планавання: часта крылы модуля не раскрываюцца пасля скіду, і бомба падае неўзабаве пасля аддзялення, а не ляціць да мэты.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках