19 снежня 2025, Пятніца, 14:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі прадаюць 10 даляраў па цане ў 120 разоў даражэй

1
У Беларусі прадаюць 10 даляраў па цане ў 120 разоў даражэй

З чым гэта звязана?

У Беларусі прадаюць купюру наміналам 10 даляраў 1922 года па цане ў 40 разоў вышэй за намінал. Аб'ява апублікавана на сайце Ay.by, заўважыла «Зеркало».

Стан купюры прадавец ацаніў як вельмі добры.

Кошт купюры — 1200 рублёў.

У апісанні таксама адзначана, што гэта gold sertificat («залаты сертыфікат»). Гэта амерыканская папяровая валюта, якая выпускалася з 1863 па 1934 гады. У свой час гэтыя банкноты можна было абмяняць на залатыя манеты або зліткі. Калі б вы ў 1905 годзе прыйшлі ў банк з залатым сертыфікатам на 20 даляраў, вы выйшлі б адтуль з золатам на 20 даляраў.

На такіх купюрах — залатыя або жоўтыя серыйныя нумары.

Цяпер такія грошы ўжо нельга абмяняць на золата, яны застаюцца законным плацежным сродкам і часта каштуюць для калекцыянераў значна больш за намінальную вартасць.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках