Лукашэнка распавёў, дзе насамрэч размясцілі расійскі «Арэшнік»
15- 19.12.2025, 12:35
- 7,248
Не пад Слуцкам.
Аляксандр Лукашэнка пракаментаваў выказанае ў СМІ меркаванне, што расійскі комплекс «Арэшнік», які паступіў у нашу краіну, мог размясціцца каля вёскі Паўлаўка пад Слуцкам на тэрыторыі былой савецкай ракетнай базы, дзе да 1991 года быў размешчаны 306-ы ракетны полк стратэгічнага прызначэння з ядзернымі носьбітамі.
— Сёння прачытаў, што нашы ашалелыя там за мяжой заявілі, быццам недзе ў раёне Слуцка мы размясцілі «Арэшнік». Не хачу казаць дзе і не скажу, але гэта поўная хлусня. Ні ў якім Слуцку мы «Арэшнік» не размяшчалі. Размясцілі там, дзе больш выгадна, але я пра гэта казаць не буду, — сказаў Лукашэнка, дадаўшы, што яго апаненты «ані чорта не ведаюць».
Нагадаем, учора беларускі дыктатар Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Мінск нібыта атрымаў ад расіян ракету «Арэшнік» і яна павінна заступіць на баявое дзяжурства.