19 снежня 2025, Пятніца, 18:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі назваў рашэнне ЕС па Украіне важнай перамогай

3
Зяленскі назваў рашэнне ЕС па Украіне важнай перамогай
Уладзімір Зяленскі
Фота: Getty Images

Расіянам даслалі рэзкі сігнал.

Рашэнне Еўрапейскага саюза выдзеліць Украіне 90 мільярдаў еўра фінансавай дапамогі — гэта пазітыўны сігнал для грамадства і рэзкі сігнал расіянам.

Пра гэта прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў падчас сумеснай прэс-канферэнцыі з прэзідэнтам Польшчы Каролем Навроцкім.

— Гэта важная перамога, — сказаў Зяленскі.

Ён падкрэсліў, што без гэтай фінансавай падтрымкі Украіне было б значна складаней утрымліваць устойлівасць у вайне.

— Тое, што еўрапейскія лідары знайшлі такі фармат, — для нас гэта ўмацаванне. Гэта сігнал РФ, што няма сэнсу ваяваць: мы фінансава падтрыманыя і не пасыпёмся на фронце, — заявіў кіраўнік украінскай дзяржавы.

Прэзідэнт Украіны падкрэсліў, што хоць вайна сама па сабе не мае станоўчых вынікаў, цяперашняе рашэнне ЕС з'яўляецца важным знакам як для ўкраінскага грамадства, так і для ворага.

— На сёння гэта пазітыўны сігнал для грамадства і рэзкі сігнал ворагу, — дадаў ён.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках