Літва зніжае ўзровень фізічнай аховы Ціханоўскай
16- 19.12.2025, 16:56
- 2,902
Яе будзе ахоўваць паліцыя.
У Літве паліцыя неўзабаве возьме на сябе ахову Святланы Ціханоўскай. Гэта пацвердзіў прадстаўнік Дэпартамента паліцыі Рамунас Матоніс, паведамляе Delfi.
«Так, я магу гэта пацвердзіць», — сказаў Р. Матоніс.
«Гэта павінна адбыцца ў бліжэйшыя некалькі дзён», — сказаў ён, адказваючы на пытанне, калі паліцыя возьме на сябе ахову.
Зараз яе ахову забяспечвае літоўская Служба бяспекі першых асоб дзяржавы (СБПЛГ).