5 снежня 2025, Пятніца, 7:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гісторыя з «выкраданнем дзяцей» у Бараўлянах атрымала працяг

16
Гісторыя з «выкраданнем дзяцей» у Бараўлянах атрымала працяг

МУС ва ўсім абвінавачвае блогераў.

Нядаўна ў інтэрнэце вірусна разышлося відэа, у якім жанчына паведаміла, што яе дачок на дзіцячай пляцоўцы нібыта спрабаваў выкрасьці невядомы. Супрацоўнікі міліцыі правялі праверку і ўважліва разабраліся ў сітуацыі, паведамілі ў МУС.

Жыхар Бараўлянаў прыехаў у двор забраць сваю дачку, якая гуляла з сяброўкай. У прыцемках заўважыў падобных дзяцей і паклікаў іх. Падышоўшы бліжэй, зразумеў, што памыліўся, і накіраваўся назад да свайго аўтамабіля.

У гэты момант маці дзяўчынак аклікнула мужчыну і папярэдзіла, што здыме яго на тэлефон і выкладзе ў інтэрнэце. Той патлумачыў, што ўсяго толькі шукае сваё дзіця. Неўзабаве яго дачка, якая знаходзілася ў кватэры сяброўкі, выйшла з дому, і яны з’ехалі.

«Апошнім часам пачасціліся выпадкі размяшчэння ў інтэрнэце хайпавага відэакантэнту, які прыводзіць да стварэння панікі ў грамадстве і часта не адпавядае рэчаіснасці. Чалавек, які дбае пра жыццё і здароўе сваіх блізкіх, у першую чаргу звяртаецца па дапамогу ў экстрэнныя службы, а не робіць на гэтым піяр у Сеціве», — гаворыцца ў паведамленні.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках