Былы палітвязень: 30 сакавіка мне споўнілася 18 гадоў, а 31‑га ехаў абараняць Украіну
4- 22.12.2025, 15:03
- 2,752
Гісторыя Аляксея Капліча.
Вызвалены палітвязень Аляксей Капліч на прэс-канферэнцыі ў Вільнюсе, якая адбылася сёння, 22 снежня, расказаў пра абставіны затрымання. Аляксея затрымалі пры спробе вылецець у Грузію. За дзень да затрымання яму споўнілася 18 гадоў.
«30 сакавіка мне споўнілася 18 гадоў, а 31‑га сакавіка мяне ўжо затрымалі ў Нацыянальным аэрапорце Мінск — я ехаў абараняць Украіну ў складзе трэцяй штурмавой брыгады», — расказаў Аляксей Капліч.
Ён сказаў, што для сябе вырашыў: як толькі спаўняецца 18 — адразу ехаць абараняць Украіну. Затрымалі ў аэрапорце. На пашпартным кантролі памежнік сказаў: «Пайдзём у іншую кабіну, гэтая вас дрэнна распазнае».
«Захаджу ў кабінет — адразу мяшок на галаву, допыт быў у дзень затрымання і цягнуўся да 4 раніцы, 12 дзён я жыў у кабінеце, ніхто з маіх родных не ведаў, дзе я і што са мной адбывалася», — расказаў ён пра затрыманне ў мінскім аэрапорце.