23 снежня 2025, aўторак, 21:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сёння ў Варшаве адбудзецца набажэнства за Мікіту Мелкозерава

1
Сёння ў Варшаве адбудзецца набажэнства за Мікіту Мелкозерава
Мікіта Мелкозераў

Заўпакойная служба адбудзецца а 18:00 па польскім часе.

За спачылага папулярнага блогера Мікіту Мелкозерава, які нечакана памёр ва ўзросце 37 гадоў у ноч з 20 на 21 снежня, правядуць памінальную службу ў Варшаве.

Набажэнства адбудзецца 23 снежня а 18:00 па варшаўскім часе (20:00 па Мінску) ў ніжнім касцёле святога Аляксандра на плошчы Трох Крыжоў.

Раней паведамлялася, што аналагічная паніхіда адбудзецца ў Вільні па адрасе Bokšto, 4 а 19:00 па літоўскім часе (па Мінску 20:00, па Варшаве 18:00). Таксама будзе трансляцыя гэтай паніхіды на ютуб-канале беларускага праваслаўнага прыходу ў Вільні.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках