WSJ: ЗША перадалі Лукашэнку лекі
27- 24.12.2025, 11:51
- 15,372
Дыктатар лечыцца ад атлусцення.
Амерыканскае выданне The Wall Street Journal піша, што спецпасланнік прэзідэнта ЗША Джон Коул прывёз Лукашэнку ін'екцыі прэпарату для пахудання Zepbound.
Дыктатар заўважыў, што амерыканскі адвакат пахудзеў, і спытаў, як яму гэта ўдалося. Коул распавёў пра прэпарат Zepbound — ін'екцыі, эфектыўныя ў барацьбе з атлусценнем.
Заўважым, Лукашэнка важыць каля 150 кілаграмаў. За апошнія гады ён моцна набраў вагу. 18 снежня, выступаючы на УНС, ён заявіў, што «атлусценне — гэта катастрофа».