У Беларусь вяртаецца зімовае надвор'е
- 26.12.2025, 19:30
- 3,160
Сіноптыкі папярэджваюць пра мяцеліцу і галалёд.
У Беларусі 27 снежня чакаюцца ападкі і да мінус 4 градусаў. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Удзень 27 снежня на большай частцы тэрыторыі краіны чакаецца ўзмацненне заходняга ветру парывамі 15-20 м/с. Будзе воблачна з праясненнямі.
Уначы месцамі на ўсходзе чакаецца невялікі снег. Удзень на большай частцы тэрыторыі выпадуць ападкі (снег, мокры снег, дождж), у асобных раёнах прагназуецца мяцеліца, месцамі на поўначы моцны снег. Уначы і раніцай у асобных раёнах будзе слабы туман. Месцамі чакаецца слабы галалёд, на дарогах - галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўночна-заходні, заходні 5-10 м/с, з парывамі да 14 м/с.
Тэмпература паветра ўначы будзе ад 4 градусаў ніжэй за нуль да 2 градусаў цяпла. Удзень чакаецца ад мінус 1 да плюс 4 градусаў.