Пажары, пашкоджаныя аўто і дамы: першыя фота наступстваў атакі РФ на Кіеў
- 27.12.2025, 11:49
- 2,610
Ратавальнікі працягваюць тушэнне агню.
У ноч на 27 снежня расійскія войскі ажыццявілі камбінаваны ўдар па Кіеву. У выніку абстрэлаў у некалькіх раёнах сталіцы ўзніклі пажары.
Аб гэтым паведамляе ДСНС Украіны.
У прыватнасці, у Галасееўскім раёне падзенне беспілотніка выклікала ўзгаранне трох аўтамабіляў на тэрыторыі СТА. Пажар ужо ліквідаваны.
У Абалонскім раёне ў выніку атакі БПЛА ўзнік пажар у трохпавярховым прыватным жылым доме. На месцы зафіксавана ўзгаранне даху і другога паверха. Ратавальнікі працягваюць тушэнне.

У Дарніцкім раёне агонь ахапіў прыватны двухпавярховы жылы дом. Падраздзяленні ДСНС працуюць на месцы і ліквідуюць наступствы абстрэлу.



Таксама ў Дарніцкім раёне ратавальнікі выязджалі на выклік пра пажар аўтамабіля з-за падзення абломкаў БПЛА на праезную частку. Узгарання не выяўлена, аднак зафіксаваныя пашкоджанні прыпаркаваных аўтамабіляў і выяўлены пацярпелы.