Хворы 150-кілаграмовы Лукашэнка раптоўна знік з радараў
25- 27.12.2025, 13:30
- 8,104
Дыктатара няма на публіцы трэці дзень.
Апошні раз Лукашэнка з’яўляўся на публіцы 24 снежня на Навагоднім балі для моладзі ў Палацы Незалежнасці.
«Салідарнасць» тады звярнула ўвагу на тое, як прэс-служба кіраўніка папрацавала з ягоным вобразам на фота.
Знікненні Лукашэнкі з радараў пасля публічных мерапрыемстваў, прыёмаў і замежных візітаў апошнім часам сталі для яго нормай. У кіраўніка відавочныя праблемы з лішняй вагой і апорна-рухальным апаратам.
З-за гэтага яму даводзіцца публічна апраўдвацца. Аж да расповедаў пра поўнае медабследаванне і здачу аналізаў.
На гэты раз паказальна, што Лукашэнка вырашыў адпачыць у момант, калі Уладзімір Зяленскі простым тэкстам абвінаваціў Беларусь у дапамозе Расіі ў прарыве супрацьдронавай абароны.
Акрамя таго, заходнія СМІ паведамілі пра верагоднае месца размяшчэння расійскага ракетнага комплексу «Арэшнік» у Беларусі. Пра яго на дадзены момант даюць каментары прадстаўнікі Мінабароны краіны.