150-кілаграмовы Лукашэнка ўпаў на лёд і не змог падняцца
41- 28.12.2025, 13:44
- 23,702
Дыктатара з цяжкасцю зрушвалі з месца гульцы ягонай хакейнай каманды.
Лукашэнка, які важыць не менш за 150 кілаграмаў, упаў на лёд і не змог самастойна падняцца.
Гэта адбылося падчас матча хакейнай каманды дыктатара супраць каманды Брэсцкай вобласці. Яго ж гулец зачапіў кіраўніка і паваліў на лёд. 150-кілаграмовы Лукашэнка беспамоцна ляжаў, не ў стане зрушыцца з месца.
Нямоглага, затлустелага дыктатара з цяжкасцю падымалі на ногі іншыя гульцы.
@charter97.org Лукашэнку не змаглі падняць #лукашэнка #хакей #беларусь #навіны ♬ арыгінальны гук - Хартыя97
Заўважым, беларускі кіраўнік за апошнія некалькі гадоў моцна набраў вагу. Цяпер ён важыць каля 150 кілаграмаў. Залішнюю вагу ў дыктатара суправаджае шэраг сур'ёзных хранічных захворванняў, у тым ліку некантраляваны трэмер галавы.