3 студзеня 2026, Субота, 4:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп і Зяленскі не змаглі дамовіцца па пытанні Данбаса

33
Трамп і Зяленскі не змаглі дамовіцца па пытанні Данбаса

Украіна стаіць на сваім.

Пытанне кантролю над тэрыторыямі Данбаса, у прыватнасці магчымасці стварэння там свабоднай эканамічнай зоны, застаецца нявырашаным у межах працы над завяршэннем вайны, аднак бакі істотна прасунуліся ў яго абмеркаванні.

Пра гэта заявіў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп пасля перамоваў з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім, якія адбыліся ў нядзелю ў Фларыдзе, паведамляе New Voice.

Адказваючы на пытанне журналістаў адносна будучага кантролю над Данбасам і магчымасці ўвядзення там свабоднай эканамічнай зоны, Трамп адзначыў, што бакі наблізіліся да разумення, хоць канчатковага рашэння пакуль няма.

Паводле яго, гаворка ідзе пра складанае і далікатнае пытанне, аднак прагрэс у яго прапрацоўцы ёсць. Прэзідэнт ЗША выказаў упэўненасць, што гэтае пытанне ўдасца вырашыць.

Таксама Трамп заявіў, што праблематыка часова акупаваных Расіяй украінскіх тэрыторый застаецца сярод ключавых нявырашаных тэм. Адначасова ён дапусціў, што цягам бліжэйшых некалькіх месяцаў гэтае пытанне можа быць урэгуляванае.

Трамп заявіў пра гатоўнасць прыехаць ва Украіну і звярнуцца да парламента, калі гэта дапаможа заключыць мірнае пагадненне.

«Я не ўпэўнены, што гэта сапраўды будзе неабходна, але калі гэта дапаможа выратаваць 25 тысяч жыццяў у месяц або колькі заўгодна, я дакладна буду гатовы гэта зрабіць», — заявіў Трамп падчас сумеснай прэс-канферэнцыі з Уладзімірам Зяленскім у Мар-а-Лаго.

Паводле Зяленскага, на пытанне тэрыторый павінен даць адказ народ Украіны, а магчымы рэферэндум можа датычыць кожнага з пунктаў мірнага плана. «Вядома, нашае грамадства павінна зрабіць выбар. <�…> Бо гэта іх зямля, гэта зямля нашага народа на многія пакаленні», — сказаў ён.

Як заявіў Зяленскі, мірны план узгоднены «на 90%», а пытанні гарантый бяспекі Украіны — «на 100%».

«Еўропа возьме на сябе большую частку» забеспячэння бяспекі Украіны, — заявіў Трамп. «Але мы будзем дапамагаць Еўропе на 100%. Так, як яны дапамагаюць нам», — дадаў ён.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках