Што вядома пра хакеіста, які траўмаваў Лукашэнку
20- 29.12.2025, 8:19
- 20,778
Беларусы прапануюць яго ўзнагародзіць.
Хакеіст пад нумарам 68, пад якім гуляе Яраслаў Чупрыс, збіў Лукашэнку падчас матчу яго каманды са зборнай Брэсцкай вобласці.
Лукашэнка, які важыць не менш за 150 кілаграмаў, упаў на лёдзе і не здолеў самастойна падняцца. Пазней стала вядома, што дыктатар нібыта расцягнуў мышцы спіны.
Яраслаў Чупрыс — прайшоў шлях ад нападніка да трэнера. Выхаванец школы «Юнацтва» за сваю кар’еру ўзяў удзел у пяці чэмпіянатах свету і правёў амаль сотню матчаў у галоўнай камандзе краіны. Чупрыс тройчы станавіўся чэмпіёнам Беларусі.
Пасля заканчэння гульнявой кар’еры ў 2017 годзе заняўся трэнерскай дзейнасцю.
Цяпер ён узначальвае юнацкую зборную Беларусі (U-17).
Адзначым, у каментарыях беларусы прапануюць узнагародзіць Чупрыса.
@charter97.org Лукашэнку не змаглі падняць #лукашэнка #хакей #беларусь #навіны ♬ арыгінальны гук - Хартыя97