29 снежня 2025, панядзелак, 11:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Сустрэча Трампа і Зяленскага нічога не змяніла

12
СМІ: Сустрэча Трампа і Зяленскага нічога не змяніла

Бакі засталіся пры сваім.

Шквал навінаў і перамоваў, але мала канкрэтных вынікаў — так падсумаваў сустрэчу прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага і кіраўніка Белага дома Дональда Трампа, што адбылася ў нядзелю, 28 снежня, у Мар-а-Лазе, амерыканскі карэспандэнт Sky News Марк Стоўн.

Паводле ягоных слоў, на першы погляд перамовы не прынеслі адчувальнага прагрэсу.

«Насамрэч даволі цяжка зразумець, што менавіта адбываецца, паколькі, калі глядзець павярхоўна, сёння не было дасягнута ніякага прагрэсу», — адзначыў журналіст.

Стоўн звярнуў увагу, што прэзідэнт ЗША гаварыў пра значныя зрухі, тады як Зяленскі выказваўся стрыманей.

«Здаецца, бакі не змянілі сваіх пазіцый і не прасунуліся ні па адным з ключавых пытанняў», — падкрэсліў ён.

У той жа час журналіст назваў станоўчым момантам тое, што ўдзельнікі сустрэчы не адмовіліся ад мірнага плана. Аднак, на яго думку, істотных зменаў у пазіцыях бакоў па-ранейшаму не адбылося.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках