«Кааліцыя рашучых» правядзе важную сустрэчу
1- 29.12.2025, 9:29
- 1,504
Будзе вызначаны ўнёсак кожнай краіны ў абарону Украіны.
Прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон заявіў пра прасоўванне ў пытанні прадастаўлення гарантый бяспекі Украіне і паведаміў, што ўжо на пачатку студзеня плануецца вызначыць унёсак кожнай краіны, якая ўваходзіць у «кааліцыю рашучых».
Пра гэта французскі лідар напісаў у сацыяльнай сетцы X.
Паводле слоў Макрона, увечары 28 снежня ён правёў анлайн-перамовы з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім і прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам пры ўдзеле шэрагу еўрапейскіх лідараў. Пасля гэтага, як вынікае з публікацыі, адбылася асобная размова Макрона з Зяленскім.
Прэзідэнт Францыі падкрэсліў, што ў абмеркаванні гарантый бяспекі быў дасягнуты прагрэc, а на пачатку студзеня ў Парыжы адбудзецца сустрэча краін «кааліцыі рашучых», на якой плануецца канчаткова ўзгадніць канкрэтны ўнёсак кожнай дзяржавы.
«Мы прасоўваемся ў пытанні гарантый бяспекі, якія будуць мець ключавое значэнне для фармавання справядлівага і ўстойлівага міру. На пачатку студзеня мы збяром краіны „кааліцыі рашучых“ у Парыжы, каб завяршыць узгадненне канкрэтных абавязацельстваў кожнай з іх», — адзначыў Макрон.
Along with several other European leaders, I took part this evening in an exchange with Presidents @ZelenskyyUa and @realDonaldTrump. I then spoke with President Zelensky.
We are making progress on the security guarantees that will be central to building a just and lasting…
— Emmanuel Macron (@EmmanuelMacron) December 29, 2025