Зяленскі папрасіў Трампа аб гарантыях для Украіны на 30–50 гадоў
6- 29.12.2025, 11:56
- 2,186
Гэта было б гістарычным рашэннем ЗША.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прапанаваў кіраўніку Белага дома Дональду Трампу даць Украіне гарантыі бяспекі на 30–50 гадоў, паведамляе «РБК-Украіна».
«Я сказаў яму, што ў нас ужо ідзе вайна, і яна працягваецца амаль 15 гадоў. Таму нам вельмі хацелася б, каб гарантыі былі больш працяглымі. І я сказаў яму, што мы вельмі хацелі б разгледзець магчымасць 30–40–50 гадоў. Гэта было б гістарычным рашэннем прэзідэнта Трампа. Прэзідэнт сказаў, што падумае», — паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, адказваючы на пытанні СМІ.
Зяленскі дадаў, што абмеркаваў з Трампам, што Украіна атрымае моцныя гарантыі.