5 снежня 2025, Пятніца, 7:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генсек НАТА высмеяў вайсковую браваду Пуціна

12
Генсек НАТА высмеяў вайсковую браваду Пуціна
Марк Рютэ

«Бачылі яго ў вайсковай форме, але даволі далёка ад фронту».

Генсек НАТА Марк Рютэ заявіў, што не будзе каментаваць пагрозы расійскага дыктатара Пуціна Еўропе.

Пра гэта ён сказаў перад пачаткам пасяджэння Рады міністраў замежных спраў НАТА, перадае «Укрінформ».

«Я не збіраюся рэагаваць на ўсё, што кажа Пуцін. Пазаўчора мы бачылі яго ў вайсковай форме, апранутага як салдат, але не на перадавой, а даволі далёка ад фронту», — заявіў Рютэ.

Паводле слоў генсека НАТА, сёння міністры абмяркуюць спосабы «захаваць Украіну як мага мацнейшай у барацьбе, што працягваецца, а таксама мець наймацнейшую пазіцыю, калі мірныя перамовы сапраўды пачнуць адбывацца».

Напярэдадні сустрэчы ў Крамлі з амерыканскімі пасланцамі Стывенам Уіткофам і Джарэдам Кушнерам Пуцін абвінаваціў еўрапейскія ўрады ў «сабатажы мірнага працэсу». Ён заявіў, што патрабаванні Еўропы для Масквы непрымальныя. Таксама Пуцін заявіў, што «не імкнецца да вайны з Еўропай», але ў той жа час пагразіў: «Калі Еўропа хоча ваяваць, мы гатовыя проста цяпер».

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках