Беларускія метэазонды атакавалі яшчэ адну балтыйскую краіну
1- 5.12.2025, 18:37
- 1,358
Зафіксавана восем паветраных аб'ектаў.
З вечара 23 лістапада да раніцы 24 лістапада радыёлакацыйныя сістэмы Нацыянальных узброеных сіл Латвіі выявілі некалькі паветраных аб'ектаў, якія ў розны час, перасякаючы латвійска-беларускую мяжу, уваходзілі ў паветраную прастору балтыйскай краіны. Пасля першых сігналаў ад літоўскіх партнёраў Дзяржаўная памежная ахова сумесна з Дзяржаўнай паліцыяй перахапіла восем метэазондаў з нелегальнымі цыгарэтамі, паведамілі ў Міністэрстве ўнутраных спраў Латвіі, піша lsm.lv.
Адразу пасля атрымання інфармацыі ў некалькіх прыгранічных раёнах на ўсходзе краіны пачаліся аператыўныя мерапрыемствы: праверка тэрыторый, патруляванне і пошук аб'ектаў.
«Важна падкрэсліць, што крытычная інфраструктура не знаходзіцца пад пагрозай, аднак цяпер гэта адзін з шляхоў, па якім у Латвію паступаюць нелегальныя цыгарэты. Адказныя службы Латвіі пастаянна сочаць за сітуацыяй на мяжы. Тым не менш з учорашняга вечара нашы службы працавалі ў узмоцненым рэжыме да самай раніцы. На дадзены момант перахоплена восем метэазондаў, і з дапамогай аднаго такога зонда перавозіцца прыкладна ад 60 000 да 120 000 цыгарэт. Службы працягваюць актыўна працаваць, і лічбы на працягу дня могуць змяніцца», — адзначыў міністр унутраных спраў Рыхард Козлоўскіс.
На дадзены момант службы канфіскавалі восем метэазондаў з больш як 720 000 нелегальнымі цыгарэтамі.
Нагадаем, беларускія метэазонды актыўна атакуюць Літву. На наступным тыдні гэта балтыйская краіна абвяшчае надзвычайную сітуацыю.